П'есы і сцэнарыі да фільмаў Аляксея Дударава назаўсёды ўвайшлі ў скарбніцу беларускай культуры
08.06.2010
—
Новости Политики
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мастацкага кіраўніка Драматычнага тэатра Беларускай арміі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксея Дударава з 60-годдзем.
"Ваша творчасць добра вядомая ў Беларусі і за яе межамі. Дзякуючы шматграннаму таленту і высокаму прафесіяналізму Вы занялі асаблівае месца ў літаратуры, тэатры і кіно. Напісаныя Вамі цудоўныя п'есы і сцэнарыі да фільмаў назаўсёды ўвайшлі ў скарбніцу беларускай культуры", — гаворыцца ў віншаванні.
"Няхай і ў далейшым Ваша літаратурная і тэатральная дзейнасць уносіць значны ўклад у справу захавання, развіцця і прапаганды лепшых традыцый нацыянальнага мастацтва", — падкрэсліў Прэзідэнт.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.