Поздравление Президента Беларуси с началом финальных мероприятий VIII Республиканского фестиваля национальных культур

Источник материала: БелТА  
04.06.2010 07:37 — Новости Политики
Удзельнікам VIII Рэспубліканскага
фестывалю нацыянальных культур

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з пачаткам фінальных мерапрыемстваў VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

3 даўніх часоў беларуская зямля, як ласкавая матуля, прымала да сябе прадстаўнікоў розных нацый. Яны разам працавалі, будавалі сем'і, а калі трэба - са зброяй у руках змагаліся за незалежнасць краіны. Выдатным прыкладам патрыятызму нашых грамадзян стала Вялікая Айчынная вайна, калі ўсе разам падняліся на абарону Беларусі і ўнеслі важкі ўклад у агульную Перамогу.

Гісторыя вучыць, што беларусы моцныя менавіта сваёй еднасцю і сяброўствам, Беларусь - гэта мы, і таму наш святы абавязак - падтрымліваць тыя шматвяковыя сувязі, якія злучаюць жыхароў нашай дзяржавы ў адзіны народ, дапамагаць прадстаўнікам розных нацый зберагаць сваю духоўную адметнасць дзеля ўзбагачэння агульнай беларускай культуры.

Няхай жа гэты цудоўны фестываль паспрыяе ўсім нам у выкананні гэтай высакароднай місіі, стане сапраўдным святам, дасць магчымасць пазнаёміцца з творчымі здабыткамі розных нацыянальных супольнасцей і адкрыць новыя таленты.

Жадаю вам, шаноўныя сябры, добрага здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення і поспехаў у плённай працы на карысць любімай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка,

4 чэрвеня 2010 года.
←Лукашенко сегодня встретится с премьер-министром Азербайджана и посетит Бакинский славянский университет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика