Удзельнiкам VIII Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур

Источник материала:  

Удзельнiкам VIII Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур

Вiншавнне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Дарагiя сябры!


Сардэчна вiншую вас з пачаткам фiнальных мерапрыемстваў VIII Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур.


З даўнiх часоў беларуская зямля, як ласкавая матуля, прымала да сябе прадстаўнiкоў розных нацый. Яны разам працавалi, будавалi сем’i, а калi трэба — са зброяй у руках змагалiся за незалежнасць краiны. Выдатным прыкладам патрыятызму нашых грамадзян стала Вялiкая Айчынная вайна, калi ўсе разам паднялiся на абарону Беларусi i ўнеслi важкi ўклад у агульную Перамогу.


Гiсторыя вучыць, што беларусы моцныя менавiта сваёй еднасцю i сяброўствам. Беларусь — гэта мы, i таму наш святы абавязак — падтрымлiваць тыя шматвяковыя сувязi, якiя злучаюць жыхароў нашай дзяржавы ў адзiны народ, дапамагаюць прадстаўнiкам розных нацый зберагаць сваю духоўную адметнасць дзеля ўзбагачэння агульнай беларускай культуры.


Няхай жа гэты цудоўны фестываль паспрыяе ўсiм нам у выкананнi гэтай высакароднай мiсii, стане сапраўдным святам, дасць магчымасць пазнаёмiцца з творчымi здабыткамi розных нацыянальных супольнасцей i адкрыць новыя таленты.


Жадаю вам, шаноўныя сябры, добрага здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення i поспехаў у плённай працы на карысць любiмай Беларусi.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

←Сообщение пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика