На фінансаванне дзейнасці спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2010 годзе накіравана Br950 млн
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваімі распараджэннямі зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і аб выдзяленні сродкаў на фінансаванне расходаў гэтага фонду ў 2010 годзе, а таксама рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
У адпаведнасці з дакументам зацверджана рашэнне савета фонду аб выдзяленні Br271,135 млн са сродкаў фонду, у тым ліку на выплату прэмій, гранд-прэмій і стыпендый фонду, аказанне матэрыяльнай дапамогі навучэнцам — Br73,325 млн; арганізацыю і правядзенне справаздачных мастацкай выставы і канцэрта (праводзяцца штогод), а таксама цыкла канцэртаў стыпендыятаў, дыпламантаў і лаўрэатаў фонду (арганізуецца ўпершыню) — Br64,4 млн і Br77 млн адпаведна; стварэнне відэафільма "15 гадоў дзейнасці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі" — Br11,11 млн; іншыя мэты, звязаныя з ажыццяўленнем дзейнасці фонду, — Br45,3 млн.
Назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і заахвочванні грашовымі прэміямі 274 навучэнцам і студэнтам. Агульная сума выплат у адпаведнасці з гэтым распараджэннем складзе Br304 625 тыс. Стыпендыі кіраўніка дзяржавы ў памеры Br300 тыс. кожны месяц на другі семестр 2009/2010 навучальнага года назначаны 192 студэнтам-выдатнікам. Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br140 тыс. да Br245 тыс. заахвочаны 36 пераможцаў ХХІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых біялагічных работ, 36 пераможцаў ХІ Рэспубліканскага турніру юных матэматыкаў, 5 пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, па спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль" і грашовымі прэміямі ў памеры Br700 тыс. — 1 пераможца Усерасійскай тэлевізійнай гуманітарнай алімпіяды "Разумнікі і разумніцы" і 4 пераможцы Усерасійскай адкрытай студэнцкай алімпіяды "Оптатэхніка-2009".
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.