Маркетолаг мабільнага аператара параіў уладальнікам сайтаў «не чапаць палітыку»
03.06.2010
—
Новости Политики

«Я разумею, што тэрмін „чапаць палітыку“ даволі агульны, — патлумачыў спадар Герасімовіч. — Але тое, як TUT.by альбо Інтэрфакс „чапаюць палітыку“, адрозніваецца ад таго, як гэта робіць „Хартыя“. Таму размяшчаць рэкламу на „Хартыі“ — гэта пэўная рызыка. Ці калі сайт асвятляе дзейнасць Беларускага народнага фронту, то я як маркетолаг не буду размяшчаць там рэкламы, таму што не хачу рызыкаваць».
Паводле Арцёма Герасімовіча, падобныя падыходы маюць і іншыя буйныя рэкламадаўцы. Да якіх належаць мабільныя аператары, банкі і вытворцы аўтамабіляў.
«Калі вы думаеце пра тое, які рабіць сайт, каб прадаць рэкламу буйному рэкламадаўцу — гэта агульная рэкамендацыя», — падсумаваў ён.