У Мінску абвяргаюць інфармацыю аб нібыта сарванай сустрэчы Лукашэнкі і Януковіча

Источник материала:  
03.06.2010 13:58 — Новости Политики
У Мінску абвяргаюць інфармацыю аб сарванай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны з‑за непрымальных умоў, нібыта выстаўленых беларускім бокам.

У каментарыі БелаПАН кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта Павел Лёгкі назваў «выдумкай» інфармацыю, распаўсюджаную 3 чэрвеня газетай «Коммерсант‑Украина», аб зрыве двухбаковых перамоў на вышэйшым узроўні.

Са спасылкай на «ўкраінскага дыпламата, які пажадаў застацца неназваным», выданне паведаміла, што

28 мая прэзідэнты Беларусі і Украіны планавалі сустрэцца ў Батурыне Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Яны павінны былі абмяняцца граматамі аб ратыфікацыі дагавора аб дзяржаўнай мяжы, які бакі не маглі ратыфікаваць 13 гадоў з‑за наяўнасці дзяржаўнага доўгу. Паводле звестак крыніцы, сустрэча сарвалася з‑за таго, што ўзамен на заканчэнне працэсу ратыфікацыі пагаднення аб дзяржаўнай мяжы Мінск «патрабуе ад Кіева выплаты $130 млн. дзярждоўгу, які нібыта ёсць у наяўнасці».

Нагадаем, у канцы 2009 года Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка вырашылі спрэчнае пытанне аб дзярждоўгу Украіны: у абмен на яго спісанне Кіеў абяцаў прадаваць Беларусі электраэнергію са скідкай для рээкспарту ў Літву.

У красавіку дагавор ратыфікаваў парламент Беларусі, у маі яго падпісаў прэзідэнт.

Паводле інфармацыі ўкраінскага выдання, застаецца няўзгодненай сума непрызнанага Украінай дзярждоўгу. Больш за тое, як мяркуе «Коммерсант‑Украина», канфлікт з Беларуссю здольны стварыць цяжкасці ў дыялогу аб бязвізавым рэжыме паміж Украінай і Еўрасаюзам, паколькі Брусель патрабуе завяршэння дэмаркацыі ўсіх сухапутных межаў.

Паводле слоў Паўла Лёгкага, магчымасць сустрэчы двух прэзідэнтаў «пастаянна прапрацоўваецца па дыпламатычных каналах». «Некаторыя ўкраінскія СМІ спрабуюць на пустым месцы стварыць незразумелую сенсацыю. Камусьці, напэўна, выгадна ўбіць клін у нармальныя адносіны паміж Беларуссю і Украінай, толькі незразумела, каму», — заявіў ён.


БелаПАН

←Начались переговоры Лукашенко и Алиева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика