Кыргызстан стане парламенцкай рэспублікай
Паводле новай канстытуцыі, Кыргызстан мае стаць парламенцкай рэспублікай.
Адмыслова з гэтай нагоды 3 чэрвеня пасол Кіргізскай Рэспублікі Ішэнкуль Балджурава правяла
Паводле новай канстытуцыі галоўным уладным органам Кыргызстана мае стаць парламент. Плануецца, што ён будзе фармаваць урад. Прэзідэнт атрымае функцыі арбітра і будзе выбірацца прамым галасаваннем на рэспубліканскіх выбарах. З кола яго кампетэнцыі выключаць кіраванне фінансавымі патокамі і праваахоўнымі органамі — гэтыя функцыі будзе выконваць парламенцкая апазіцыя. Прадугледжваецца таксама павелічэнне самастойнасці мясцовага самакіравання.
Пасол Кыргызстана ў Беларусі таксама адзначыла, што ў сувязі з прыездам звергнутага прэзідэнта К.Бакіева ў Беларусь адносіны паміж нашымі краінамі ўскладніліся. «Беларусь фактычна прызнае Часовы урад, спадзяюся, што пасля рэферэндуму прызнае і юрыдычна», — адзначыла спадарыня Ю.Балджурава.
Яна таксама паведаміла, што не ведае, дзе зараз знаходзіцца Курманбек Бакіеў. «Ён да нас не звяртаўся», — адзначыла спадарыня пасол.
Алесь Пілецкі