Кампанія «Гавары праўду» падпісваецца пад эканамічнай праграмай Раманчука
03.06.2010
—
Новости Политики

Зменшыць наступствы таго, што нас чакае можна толькі ствараючы новыя працоўныя месцы. Калі Яраслаў Раманчук вылучаўся ў кандыдаты ў прэзідэнты РБ, ён прэзентаваў сваю эканамічную праграму, якая вырашае праблемы беспрацоўя.
Пад гэтай эканамічнай праграмай Раманчука, кампанія «Гавары праўду» цалкам падпісваецца.
У аснове гэтай праграмы прыняцце закона пра малы і сярэдні бізнес, а г.зн. пра тыя структуры, якія ствараюць працоўныя месцы. Зараз мы працуем над тым, каб сабраць неабходныя 50 тыс. подпісаў для прыняцця гэтага закона».