Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане
03.06.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Азербайджанскую Рэспубліку з афіцыйным візітам, які прадоўжыцца да 4 чэрвеня.
Кіраўнік беларускай дзяржавы ў Баку правядзе шэраг перагавораў са сваім азербайджанскім калегам, па выніках якіх чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў у сферах эканомікі, інфарматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, сацыяльнай абароны, аховы навакольнага асяроддзя, статыстыкі. Праграмай візіту Прэзідэнта Беларусі запланавана таксама сустрэча з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ, наведванне прамысловых і культурных аб'ектаў сталіцы, знакавых для азербайджанскага народа месцаў.
прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.