Віншаванні Прэзідэнта
02.06.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Джорджа Напалітана, Старшыні Савета Міністраў Італьянскай Рэспублікі Сільвіа Берлусконі з нагоды нацыянальнага свята — Дня абвяшчэння Рэспублікі.
Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў прагрэс, дасягнуты за мінулы год у двухбаковым дыялогу паміж Беларуссю і Італіяй.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што далейшае плённае развіццё беларуска-італьянскага супрацоўніцтва будзе садзейнічаць пашырэнню сяброўскіх адносінаў паміж народамі нашых краін, росту ўзаемаразумення і стабільнасці ў Еўропе.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.