Лукашэнка: Беларусь, Казахстан і Расія могуць дамовіцца па Мытным саюзе

Источник материала:  
01.06.2010 15:07 — Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь, Казахстан і Расія могуць дамовіцца аб двух‑трох пытаннях у рамках Мытнага саюза, якія з’яўляюцца адчувальнымі для трох краін. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Ігарам Шувалавым.

Лукашэнка: Беларусь, Казахстан і Расія могуць дамовіцца па Мытным саюзе
Фота БЕЛТА.

«Адзінае, мы хацелі б, каб усё было прыстойна і каб любыя нашы адносіны былі заснаваны на раўнапраўі і павазе. Калі мы гэта будзем бачыць, пойдзем на любыя кампрамісы, любыя ўступкі, якія, можа, на нейкі прамежак часу будуць і цяжкія, і адчувальныя для нас, — сказаў Лукашэнка.

— Нават калі нам дзесьці будзе выгадна, але мы ўбачым ушчамленне нашых інтарэсаў і непавагу як да дзяржавы, так і да нашага народа, то мы на гэта, зразумела, не пойдзем».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь заўсёды была прыхільніцай інтэграцыйных працэсаў. «Гэта не дзяжурныя словы для публікі. Гэта наш імідж — самай інтэрнацыянальнай краіны на постсавецкай прасторы, і мы заўсёды выступалі за інтэграцыю, нават калі аб ёй баяліся гаварыць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама дадаў, што Беларусь «не хацела б адыходзіць ад гэтага іміджавага характару дзяржавы і заўсёды будзе прытрымлівацца гэтай палітыкі, стратэгіі і тактыкі на перспектыву».

Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ёсць некаторыя праблемы па Мытнаму саюзу, якія ён плануе сёння абмеркаваць. «Мы будзем зыходзіць з таго, што наша даволі высокатэхналагічная краіна, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, загінуць не можа, — адзначыў беларускі лідэр.

— Мы не хочам выкарыстоўваць ніякія перавагі нашай дзяржавы, перш за ўсё, на шкоду расіянам.

Ды ў нас і няма якіх‑небудзь вялікіх прэтэнзій да іншых дзяржаў з пункту гледжання нашых інтарэсаў, у тым ліку і да Казахстана». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гатовы абмеркаваць у гэтым ключы любыя праблемы, што ўзніклі. «Больш таго, я ведаю, тое, што вы сёння скажаце, — гэта фактычна пазіцыя, якая заўтра можа рэалізоўвацца ў Расіі. А я магу сёння прыняць рашэнні, якія з заўтрашняга дня могуць быць рэалізаваны ў Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да госця.

«Мы можам дамовіцца ўжо тут аб якіх‑небудзь праблемных пытаннях, якія сёння адчувальныя для Беларусі, Расіі і Казахстана», — адзначыў кіраўнік дзяржавы і папрасіў «адкрыта і шчыра расказаць аб працэсах, што адбываюцца».


БЕЛТА

←Администрация президента копирует кампанию «Говори правду!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика