Урад Беларусі: Мы гатовыя ўвесці Мытны саюз у поўным аб'ёме
«Засноўваючыся на Дагаворы аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза ад 6 кастрычніка 2007 года, Рэспубліка Беларусь захоўвае сваю гатоўнасць да ўвядзення ў дзеянне ў поўным аб’ёме адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Беларускі бок упэўнены, што гэтая работа можа быць паспяхова завершана да 1 ліпеня 2010 года на аснове выканання раней прынятых рашэнняў у межах Мытнага саюза», — гаворыцца ў заяве.
Разам з тым, падкрэсліваецца ў заяве
Як паведамлялася раней, 28 мая ў
Тым не менш кіраўнікі ўрадаў Расіі і Казахстана Уладзімір Пуцін і Карым Масімаў па выніках сустрэчы заявілі, што іх краіны на двухбаковай аснове ўводзяць 1 ліпеня ў дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза. Пры гэтым дакумент адкрыты для падпісання Беларуссю, заявіў прэм’
Расійскі прэм’ер таксама паведаміў, што Расія і Казахстан дамовіліся ўвесці ў дзеянне 1 ліпеня іншыя міжнародныя дагаворы, што прымаюцца ў развіццё палажэнняў Мытнага кодэкса: «Намі сёння падпісаны адпаведны міжнародны дагавор, які дае магчымасць рухацца да больш глыбокай інтэграцыі, калі спатрэбіцца, на двухбаковай аснове. У падпісаным намі дакуменце вызначаны парадак прымянення на двухбаковай аснове ўсёй
Кажучы пра Беларусь, Пуцін заявіў: «Мы бяром пад увагу астатнія рознагалоссі з Беларуссю ў частцы парадку ўплаты вывазных мытных пошлін, у тым ліку на сырую нафту, нафтапрадукты, і негатоўнасць беларускіх калег увесці раней узгодненыя мытныя пошліны і пайсці на ўвядзенне ў дзеянне другога этапа Мытнага саюза з 1 ліпеня».
Расійскі прэм’ер падкрэсліў, што гэтае пытанне адносіцца да фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы і не звязана з запускаемымі механізмамі Мытнага саюза.
Пуцін таксама заявіў, што Расія і Казахстан будуць уступаць у СГА ўдваіх, калі Мінск не далучыцца да дагавораў Мытнага саюза. «Як толькі Беларусь ў сябе ўнутрыправавыя працэдуры закончыць узгадняць, спадзяюся, у гэты ж момант дакументы падпіша, і мы будзем рухацца ў трохбаковым фармаце. Калі не адбудзецца далучэнне, будзем рухацца ўдваіх», — заявіў кіраўнік расійскага ўрада.
Прэм’
Як паведамляе
«Беларускі бок прадоўжыць работу з расійскімі і казахстанскімі партнёрамі, нацэленую на найхутчэйшае стварэнне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы ў поўным аб’ёме без выключэнняў», — гаворыцца ў заяве ўрадавай
БелаПАН