У Мінску праходзіць ХІІІ з’езд партыі БНФ
Большасць дэлегатаў падтрымала старшыню партыі Аляксея Янукевіча і прагаласавала за тое, каб не проста ісці на выбары, але і выстаўляць адзінага кандыдата ад партыі БНФ. Гэта першая абранне агульнапартыйнага кандыдата пасля выбараў 1994 года. У якасці такой асобы на безальтэрнатыўнай аснове высунулі намесніка Янукевіча Рыгора Кастусёва. Цяпер вядзецца падлік галасоў пасля галасавання за кандыдатуру сп. Кастусёва.
З’езд прыняў рашэнне, па якім Сойм партыі можа заключаць пагадненні з іншымі кандыдатамі ці палітычнымі сіламі аб вызначэнні агульнага кандыдата. Але падкрэсліваецца, што гэта будзе магчыма толькі ў выпадку, калі іншыя сілы будуць нацыянальна арыентаванымі.
З 205 вылучаных дэлегатаў, на з’ездзе зарэгістраваліся толькі 172 чалавекі. З’езд праігнаравалі былыя кіраўнікі партыі Вінцук Вячорка і Лявон Баршчэўскі.
Сяргей Макарэвіч