Ва ўрадзе афіцыйна патлумачылі “дэмарш” Сідорскага
28.05.2010
—
Новости Политики

«Адмова ад удзелу прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў заплянаванай 28 траўня сустрэчы „тройкі“ зьвязаная зь некаторымі нявырашанымі спрэчнымі момантамі ў рамках Мытнага саюзу, якія маюць прынцыповае значэньне для беларускага боку. За тыдзень экспэрты змаглі знайсьці паразуменьне па шэрагу пазыцый, але не па ўсіх. Таму беларускі бок палічыў дачасным удзел у заяўленай сустрэчы».
Дзяржаўнае агенцтва БелТА нагадвае, што тыдзень таму на сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе прэм’ер-міністры Беларусі, Расеі і Казахстана ня здолелі ўзгадніць усе адчувальныя пазыцыі па Мытным саюзе. Бакі дамовіліся працягваць кансультацыі цягам двух тыдняў на экспэртным узроўні.