«Газпром»: супрацоўніцтва з Беларуссю па газе магчымае толькі пасля выплаты пазыкі
28.05.2010 17:53
—
Новости Политики
Абмяркоўваць прапановы па далейшым развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў газавай сферы можна будзе толькі пасля выканання беларускімі калегамі кантрактных абавязальніцтваў у поўным аб’ёме, заявіў прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў.
«Газпром двойчы накіроўваў у „Белтрансгаз“ і ва ўрад Беларусі патрабаванні неадкладна скасаваць назапашаную пазычанасць. Аднак мы так і не атрымалі адказу на простае пытанне: калі будзе скасаваная пазыка? Мы лічым, што нашыя беларускія калегі павінныя выконваць свае кантрактныя абавязальніцтвы ў поўным аб’ёме, і толькі на гэтай базе можна будзе абмяркоўваць прапановы па далейшым развіцці супрацоўніцтва», — сказаў ён.
gazeta.ru