Сідорскі ня едзе на сустрэчу з Пуціным
28.05.2010
—
Новости Политики

Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ня возьме ўдзелу ў пасяджэньні Вышэйшага органа Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану, якое плянавалася ў Санкт-Пецярбурзе.
Пра гэтае пасяджэньне паведамілі расейскія мэдыі. РИА Новости са спасылкай на дэпартамэнт прэс-службы і інфармацыі расейскага ўраду паведаміла, што прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін разам з прэм'ерамі Беларусі і Казахстану працягнуць перамовы па шэрагу дакумэнтаў, якія рэглямэнтуюць працу саюзу. Пасяджэньне Вышэйшага органа Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану пройдзе падчас рабочай паездкі Ў.Пуціна 28-29 траўня ў Санкт-Пецярбургу.Прэс-сакратар беларускага прэм'ера Аляксандар Цімашэнка сказаў карэспандэнту "Свабоды":
"28—29 траўня ў прэм'ера не заплянаваны ўдзел ні ў якіх пасяджэньнях у Санкт-Пецярбургу".
Таксама спадар Цімашэнка сказаў, што яму нічога не вядома пра сустрэчу Сяргея Сідорскага і Ўладзімера Пуціна.
"Калі б яна была,то мне пра гэта было б вядома".