Лукашэнка: Ні адзін палітык не зрабіў для Беларусі больш, чым Юшчанка

Источник материала:  
28.05.2010 10:35 — Новости Политики

«Беларусь нармальна супрацоўнічае з Украінай», — заявіў 27 мая ў Мінску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Прынамсі, усё, што трэба вырашыць, мы вырашаем. Нават непрыемныя ў некаторай ступені для Расіі пастаўкі венесуэльскай нафты праз Украіну. Яны паабяцалі і перавезлі гэтую нафту», — сказаў беларускі прэзідэнт.

«Казаць, што Юшчанка быў чужы, а Януковіч свой, нельга. Так, Януковіч — мой даўні сябар. Януковіч — прэзідэнт Украіны і будзе кіравацца інтарэсамі Украіны. Калі хтосьці думае, што гэта прарасійскі прэзідэнт — гэта няпраўда. Тое, што Віктар Юшчанка зрабіў для Беларусі, калі быў прэзідэнтам Украіны, не зрабіў ні адзін чыноўнік. Нават расійскія палітыкі. Ён проста „рваў кашулю“ ў Еўропе і Амерыцы, абараняючы Беларусь. Пры гэтым ён ніколі не патрабаваў ад мяне праводзіць антырасійскую палітыку»,

 — сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.


regnum.ru

←Лукашэнка: Абвінавачваць сёння Бакіева — гэта беспрынцыпна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика