Затрымалі Крэчку, Вячорку і Пармона

Источник материала:  
Затрымалі Крэчку, Вячорку і ПармонаА 18-й гадзіне моладзевыя актывісты плянавалі велапрабег памяці Максіма Багдановіча ад стэлы «Менск — горад-герой» да помніка паэту. Але да старту затрымалі трох актывістаў.

На плошчы Якуба Коласа а 18-й затрымалі кіраўніка «Моладзі БНФ» Андруся Крэчку. Пазьней насупраць стэлы затрымалі Франка Вячорку і Зьмітра Пармона. Усяго актывістаў сабралася 10 чалавек. 

Актывіста Антону Койпіша спэцназавец ударыў у твар.

Вакол актывістаў па газоне езьдзіў мікрааўтобус без апазнавальных знакаў зь міліцыянтамі. На заўвагу міліцыянтам, што яны псуюць паркавыя расьліны, тыя грубілі ў адказ і казалі, што маюць на гэта права.

Байцы спэцназу заміналі фатаграфаваць падзею карэспандэнту нашага радыё.

←Лукашенко отмечает взаимное стремление Беларуси и Азербайджана к продолжению активного диалога

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика