Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам — Днём пагранічніка!
У гісторыю нашай Айчыны ўпісана нямала яркіх прыкладаў сапраўднага гераізму і адвагі, мужнасці і сілы духу, якія праявілі абаронцы рубяжоў.
Подзвіг воінаў-пагранічнікаў, якія стойка і бясстрашна змагаліся за кожную пядзю роднай зямлі ў чэрвені 1941 года, назаўсёды застанецца ў народнай памяці як узор самаахвярнай любові да Радзімы, вернасці прысязе і воінскаму абавязку.
Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і пагранічных войскаў. Сваёй ратнай службай вы залажылі аснову асобага баявога брацтва, традыцыі бескарыслівага і добрасумленнага служэння Айчыне. Вашы веды, багатая прафесійная і жыццёвая практыка па-ранейшаму неацэнныя пры падрыхтоўцы моладзі, выхаванні сапраўдных патрыётаў.
Цяперашняе пакаленне вартавых беларускай мяжы годна працягвае слаўныя традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў, добрасумленна выконвае адказныя задачы па забеспячэнні бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Выказваю цвёрдую ўпэўненасць у тым, што высокае майстэрства, пільнасць і вытрымка, дысцыпліна і грамадзянская сталасць, гордасць за прыналежнасць да слаўнай прафесіі будуць і надалей вызначаць пагранічнікаў.
У гэты ўрачысты дзень жадаю ўсім вам моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.