Еўрапейская кааліцыя ўвайшла ў склад БНБ
27.05.2010 18:04
—
Новости Политики
Такое рашэнне прынятае на пасяджэнні кааліцыі.
У склад Еўрапейскай кааліцыі ўваходзяць аргкамітэт па стварэнні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу, аргкамітэт па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
БНБ утвараюць Рух «За свабоду», Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Партыя БНФ, «Малады фронт», Партыя свабоды і прагрэсу, «Правы альянс», «Маладая Беларусь», «Маладыя дэмакраты».
Радыё Свабода