БХД і АГП пагадзіліся па працэдуры вылучэння адзінага кандыдата
27.05.2010
—
Новости Политики

Вынікам перамоваў, праведзеных паміж Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыяй стала дасягненне пагаднення аб тым, што вылучэнне Адзінага кандыдата адбудзецца на падставе супольнай працэдуры, якая ўлічвае як прапановы БХД, так і АГП.
Нагадаем, згодна прапановы хрысціянскіх дэмакратаў, Адзіным кандыдатам ад незалежніцкіх праеўрапейскіх дэмакратычных сілаў павінен стаць той, збярэ найбольшую ініцыятыўную групу ў сваю падтрымку. АГП прапанавала назваць Адзіным таго, хто пераможа па выніках правядзення першасных выбараў (праймерыз) адначасова ў некалькіх гарадах Беларусі.