Бакіеў зьехаў зь Беларусі?
25.05.2010
—
Новости Политики

Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма. У аўторак амбасада Турэччыны ў Бішкеку заявіла, што Бакіева на тэрыторыі іх краіны няма.
Прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Пётар Кісялёў паведаміў "Свабодзе", што запыт на экстрадыцыю Курманбека Бакіева цяпер вывучаецца:
"Рашэньне па гэтым запыце будзе прынятае цягам месяца, калі не спатрэбіцца дадатковых экспэртыз".
У Беларусь Бакіеў прыляцеў 19 красавіка пасьля таго, як уцёк з Кіргізстану. Тут ён знаходзіцца пад пэрсанальнай абаронай А. Лукашэнкі.