Аб выбранні намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Выбраць намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Крупца Леаніда Фёдаравіча, выключыўшы яго з членаў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. Рубінаў
24 мая 2010 года, г. Мінск., № 242 — СР4/ІV
намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Крупец Леанід Фёдаравіч
Крупец Леанiд Фёдаравiч нарадзiўся 18 лiстапада 1956 года ў в. Макашы Нясвiжскага
раёна Мiнскай вобласцi.
Скончыў Унiверсiтэт Дружбы народаў iмя П. Лумумбы, вучоны-аграном, перакладчык з iспанскай мовы.
Працаваў малодшым навуковым супрацоўнiкам Беларускага навукова-даследчага iнстытута аховы раслiн, аграномам-тэхнолагам Гарадзейскага цукровага камбiната, iнструктарам, загадчыкам арганiзацыйнага аддзела Нясвiжскага райкама КПБ, намеснiкам старшынi Нясвiжскага раённага Савета дэпутатаў, першым намеснiкам старшынi, начальнiкам упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Нясвiжскага райвыканкама, старшынёй Нясвiжскага райвыканкама, першым намеснiкам старшынi Мiнскага аблвыканкама, памочнiкам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўным iнспектарам па Вiцебскай вобласцi.
З 2007 года — старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта.
У кастрычнiку 2008 года выбраны членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання ад Мiнскай вобласцi, з'яўляўся членам Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню.
Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугi", юбiлейным медалём "65 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў", Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
24 мая 2010 года выбраны намеснiкам старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання.