Аб выбранні Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларус

Источник материала:  

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

1. Выбраць Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рубінава Анатоля Мікалаевіча.

2. У сувязі з выбраннем Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рубінава Анатоля Мікалаевіча вызваліць яго ад пасады намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л. Крупец

24 мая 2010 года, г. Мінск., № 241 — СР4/ІV

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рубінаў Анатоль Мікалаевіч

Аб выбранні Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусРубiнаў Анатоль Мiкалаевiч нарадзiўся 15 красавiка 1939 года ў г. Магiлёве.

У 1961 годзе скончыў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя У.I. Ленiна.

Працоўную дзейнасць пачаў у Iнстытуце фiзiкi Акадэмii навук БССР, дзе працаваў больш за 40 гадоў. Прайшоў шлях ад аспiранта да намеснiка дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута фiзiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, выконваў абавязкi акадэмiка-сакратара Аддзялення фiзiкi, матэматыкi i iнфарматыкi Акадэмii навук БССР.

У 1965 годзе абаранiў кандыдацкую дысертацыю, у 1972 годзе — доктарскую. У 1980 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1991 годзе выбраны акадэмiкам Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Член Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.

Аўтар больш як 300 навуковых работ, 4 манаграфiй i 65 вынаходніцтваў. Пад яго кiраўнiцтвам распрацаваны арыгiнальныя лазерныя прыборы, адзначаныя дыпломамi i медалямi ВДНГ i ўдастоеныя залатога медаля Мiжнароднага Лейпцыгскага кiрмашу.

Анатоль Рубiнаў падрыхтаваў больш за 30 кандыдатаў i дактароў навук.

З 2002 па 2006 год узначальваў Вышэйшую атэстацыйную камiсiю Рэспублiкi Беларусь, з 2009 года — член гэтай камiсii.

З 2006 па 2008 год — першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

У кастрычнiку 2008 года выбраны членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання ад горада Мiнска, 31 кастрычнiка гэтага ж года — намеснiкам старшынi Савета Рэспублiкi.

Намеснiк старшынi Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Старшыня Камiтэта па дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь.

Заслужаны дзеяч навукi Беларускай ССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1972) i Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь (1994).

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, юбiлейным медалём "65 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў", Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

24 мая 2010 года выбраны старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання.

 

←Беларусь интересует практическое наполнение программы "Восточное партнерство"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика