БХД пачынае фармаваць альтэрнатыўны ўрад
24.05.2010
—
Новости Политики
![БХД пачынае фармаваць альтэрнатыўны ўрад](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274708649875025.jpg)
На думку прадстаўнікоў БХД, альтэрнатыўны ўрад павінен прадставіць праграму пераменаў для Беларусі ў выглядзе канкрэтных законапраектаў і сьпісу асобаў, якія гатовыя зьдзейсьніць рэформы.
Плянуецца, што ў склад альтэрнатыўнага ўраду ўвойдуць ня менш за 20 ценявых міністраў — адмыслоўцаў у галінах дзяржаўнага кіраваньня, эканомікі, сацыяльнай палітыкі, адукацыі і культуры.
"Мы прапануем зрабіць раскрутку альтэрнатыўнага ўраду стрыжнем кампаніі адзінага кандыдата, — кажа Павал Севярынец. — Калі падчас прэзыдэнцкай кампаніі будуць штотыднёва прэзэнтавацца асобныя кірункі дзейнасьці новага ўраду, — дэмакратычная альтэрнатыва зробіцца для беларусаў значна больш зразумелай. Для таго каб людзі пайшлі за намі — і ў кампанію, і на Плошчу, — яны павінны ясна ўяўляць, за якія перамены мы змагаемся і што мы будзем рабіць пасьля перамогі".