Някляеў: Чаму кепска гаварыць праўду за расійскія грошы?

Источник материала:  
24.05.2010 14:55 — Новости Политики
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў 24 мая даваў прэс‑канферэнцыю з нагоды нядаўніх арыштаў і ператрусаў.

У чарговы раз Някляеву задалі пытанне, ці не стаяць за кампаніяй расійскія грошы? «Тут дзеянні ўладаў і іншага боку супадаюць цалкам. Яны даводзяць гэтую тэзу, што Някляеў атрымлівае грошы з Крамля, што ён агент.

Скажыце, навошта Маскве падтрымліваць беларускага паэта?», — кажа У.Някляеў.

Ён называе правакацыямі такія чуткі, хоць яны для яго і не сталі нечаканымі. «Падчас гэтых ператрусаў спецслужбы шукалі расійскі след сярод сваіх, сярод людзей ва ўрадзе, у адміністрацыі прэзідэнта. Шукалі, што нехта з чыноўнікаў таксама можа быць да гэтага замяшаны. Яны пачалі баяцца самі сябе», — працягвае паэт.

«Дапусцім, што гэтыя грошы ў нас ёсць. Скажыце, чаму кепска гаварыць праўду за расійскія грошы, а займацца міжкандыдацкімі разборкамі за еўрапейскія — можна?», — задаваўся рытарычным пытаннем лідэр кампаніі.

Па вызваленні Някляеў сказаў, што чакаў рэпрэсій пасля абвяшчэння ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Дык ці збіраецца «Гавары праўду» вылучаць свайго кандыдата?

«Ператрусамі ўлады паставілі нас у палітычнае поле. У пачатку кампаніі не мелася на ўвазе, што нехта ад «Гавары праўду» абавязкова пойдзе на прэзідэнцкія выбары.

Калі на выбары пойдзе дзесяць кандыдатаў, калі не будзе адзінства, то мы будзе змушаныя вылучыць свайго кандыдата — хай гэта будзе Генадзь Грушавы ці Таццяна Процька. Мы заклапочаныя не адсутнасцю адзінага кандыдата, а адзінствам», — зазначыў Някляеў.
Зміцер Панкавец

←Рубинов станет председателем Совета Республики?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика