У Мінску праходзіць з'езд маладзёжнай арганізацыі аргкамітэта па стварэнні БХД "Моладзь БХД"

Источник материала:  
У Мінску праходзіць з'езд маладзёжнай арганізацыі аргкамітэта па стварэнні БХД "Моладзь БХД"У Мінску 22 мая праходзіць з'езд маладзёжнай арганізацыі аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" "Моладзь БХД". На з'езд выбрана 120 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.З'езд, які праходзіць у офісе Партыі БНФ, пачаўся малітвай "Ойча наш" і выкананнем гімна "Магутны божа". Да пачатку форуму на ім прысутнічала больш за 50 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі, а таксама запрошаныя госці.  

Як сказаў у прывітальным слове сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, стварэнне маладзёжнай структуры БХД стала неабходнасцю. "Мы не можам аддаваць нашу моладзь, якая будзе будаваць незалежную Беларусь, на водкуп іншым сілам, якія часта не зацікаўленыя ў незалежнасці Беларусі. Ёсць шмат маладзёжных арганізацый, у іх ліку БРСМ, піянерскія арганізацыі, камсамол і іншыя, якія жывуць не па хрысціянскіх прынцыпах і, на маю думку, з'яўляюцца дэструктыўнымі і таталітарнымі", — заявіў Рымашэўскі. Паводле яго слоў, моладзь БХД павінна стаць моцнай альтэрнатывай падобным арганізацыям.

Палітык таксама заклікаў дэлегатаў з'езда выпрацаваць сваё меркаванне адносна будучай прэзідэнцкай кампаніі. "Мы не павінны абапірацца ці то на Захад, ці то на Усход. Лёс Беларусі вырашыцца менавіта тут і не варта аглядвацца на Еўрасаюз ці на Расію, мы павінны самі будаваць сваю будучыню", — сказаў Рымашэўскі.

На форуме выступілі і іншыя сустаршыні аргкамітэта па стварэнні БХД, а таксама партнёры беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў з Еўропы і лідэры іншых беларускіх маладзёжных дэмакратычных аб'яднанняў. На з'ездзе будуць выбраныя кіруючыя органы "Моладзі БХД", будзе прыняты статут і стратэгія дзеянняў арганізацыі на найбліжэйшы час. Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства адбудзецца святочны канцэрт.


←На заседании Гродненского областного Совета депутатов в должности председателя облисполкома утвержден Семен Шапиро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика