Беларусь і Турцыя вядуць перамовы аб узаемнай адмене віз
20.05.2010 16:05
—
Новости Политики
Беларусь і Турцыя вядуць перамовы аб узаемнай адмене візавага рэжыму, паведаміў прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 20 мая на брыфінгу.
БелаПАН
Паводле яго слоў, «мы вельмі сур’ёзна працуем з турэцкім бокам аб адмене віз увогуле».
«Гэта двухбаковы працэс, яго перспектывы даволі пазітыўныя», — дадаў прэс‑сакратар МЗС.
Як раней паведамлялася, 17 мая падчас чарговага раунда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Турцыі ў Анкары падпісаны план мерапрыемстваў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва на другое паўгоддзе 2010 — першае паўгоддзе 2011 гадоў.
БелаПАН