Гомель. Антось Назаранка
20.05.2010 10:20
—
Новости Политики
Адбыўся суд над гомельскім маладафронтаўцам Антосем Назаранкам. Юнака затрымалі месяц таму, калі ён расклейваў маладафронтаўскую агітацыю.
19 траўня хлопца выклікалі на пасяджэньне адміністрацыйнай камісіі ў райвыканкаме. Старшынём камісіі быў Шышкоў В. Яна пакарала сьмелага юнака штрафам 600 тысяч рублёў.