Паэт Уладзімер Някляеў затрыманы як мінімум на трое сутак
20.05.2010
—
Новости Политики

Як распавяла адвакат Мар’яна Сямешка, заведзеная крымінальная справа па артыкуле 250 — «Распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі»:
«Я напісала хадайніцтва, каб яго вызвалілі, таму што артыкул 250 Крымінальнага кодэксу гэта выключае. Ня можа распаўсюджвацца гэты артыкул на дадзены выпадак, Ня можа распаўсюджвацца гэты артыкул на дадзены выпадак.
таму што Ня можа распаўсюджвацца гэты артыкул на дадзены выпадак.ён тычыцца суб’ектаў гаспадараньня,
і друкаваная прадукцыя павінна ўтрымліваць нейкую рэклямную інфармацыю пра тавары, работы, паслугі, то бок для спажыўца, пакупніка. Гэта зусім іншыя правадачыненьні. Тут максымум якое-небудзь адміністрацыйнае пакараньне».
Тым ня менш, намесьнік начальніка сьледзтва Ленінскага РАЎС Аляксандар Касьцевіч паведаміў, што спадар Някляеў затрымліваецца на трое сутак як падазраваны. Ён будзе зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Адвакат Мар’яна Сямешка паабяцала напісаць скаргу ў суд Ленінскага раёну на незаконнае ўтрыманьне свайго падабароннага, якую цягам сутак павінны разгледзець. Што да стану здароўя, маральнага стану паэта, яна кажа:
«Маральна ён трымаецца абсалютна спакойна, кажа: „Я гатовы“».
А палове на другую дня жонцы паэта Вользе дзяжурныя міліцыянты дазволілі перадаць ежу ў пастарунак міліцыі, бо аўтазак з канвоем, каб адвезьці спадара Някляева на Акрэсьціна, прыбудзе толькі ўвечары.
Што да начнога ператрусу ў кватэры, Вольга распавяла:
«У нас усе носьбіты інфармацыі забралі, два ноўтбукі, усе флэшкі, адну паштоўку „Гавары праўду!“, буклет і стос папер з працоўнага стала Ўладзімера Пракопавіча, не разьбіраючыся, адносяцца яны да справы ці не».
У чацьвер Някляева зноў прывязуць на допыт ў Ленінскі РАЎС.