Анатоль Ляўковіч: «Улада штучна стварае канфлікт…»

Источник материала:  
Анатоль Ляўковіч: «Улада штучна стварае канфлікт…»

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль ЛЯЎКОВІЧ у ператрусах і затрыманнях вінаваціць «ястрабаў ва ўладзе».

-- Ідзе зачыстка перад адной з галоўных палітычных кампаній, -- кажа Анатоль Ляўковіч. -- І адна з мэтаў гэтай «зачысткі», як мне падаецца, запалохаць актывістаў, прадэманстраваць «моц» улады, паказаць, што «ястрабы ва ўладзе» знаходзяцца на самым версе. А ў цэлым гэта дэманстрацыя чаго? Дэманстрацыя таго, што тыя, каго я называю “ястрабамі ва ўладзе”, проста не разумеюць, што такія рэчы, якія зараз адбываюцца, могуць спарадзіць “кіргізскі феномен”. У любым выпадку моцная, аўтарытэтная ўлада заўжды імкнецца да таго, каб не абвастраць канфлікт, а вырашаць яго. А тут наадварот -- канфлікт штучна ствараецца.

-- У свой час вы выступілі на старонках газеты -- органа Адміністрацыі прэзідэнта, дзе заявілі літаральна наступнае: «В Беларуси будут всегда пользоваться спросом политические силы, которые ориентированы не на раскачивание ситуации, а на ее стабилизацию. Люди интуитивно чувствуют, что именно таков курс А.Лукашенко, который зарекомендовал себя решительным противником любых «оранжевых» проектов”…» Дык хто сёння “раскачвае сітуацыю”?

-- Я і раней выступаў, і зараз выступаю за тое, каб весці дыялог з уладай. Недарэмна ж я сказаў да гэтага пра “ястрабаў”, якія знаходзяцца ва ўладзе. Бо ва ўладзе ёсць і людзі з нармальным дэмакратычным мысленнем. І калі я ў “Советской Белоруссии» пісаў, то зразумела, што арыентаваўся не на “ястрабаў”, а на тых, хто разумее еўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасці. Я пісаў, што патрэбна наладжваць адносіны і з дырэктарскім корпусам… Прабачце, калі мы не будзем працаваць з гэтымі людзьмі, то так і застанемся аўтсайдэрамі ў палітыцы. І нават “ястрабам” патрэбна даказваць тое, што свабодны дэмакратычны шлях развіцця -- гэта на карысць краіне. Трэба ўмець шукаць кансенсус, кампраміс.

-- Ну вось яго якраз учора і знайшлі, калі патрэслі не толькі актывістаў “Гавары праўду!”, але і сябраў вашай партыі… Дарэчы, з гэтай нагоды вы будзеце прадпрымаць нейкія крокі?

-- У любым выпадку мы выкажам сваю прынцыповую пазіцыю. Думаю, гэта зробіць не толькі партыя, але і Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. Але асабіста я, паўтаруся, за тое, каб было кампраміснае вырашэнне палітычных пытанняў, было ўменне дамовіцца і рухацца наперад -- да дэмакратычнай Беларусі.

←Светлана Наумова: власть поступает не как суверенное государство, а как базарная баба

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика