Сяргей Вазняк і Андрэй Дзмітрыеў змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання

Источник материала:  
18.05.2010 22:09 — Новости Политики
Галоўны рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк будзе змешчаны на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання.

Вазняк быў затрыманы яшчэ а 12 гадзіне падчас ператрусу на мінскім офісе кампаніі «Гавары праўду».

Журналіст праходзіць як падазраваны па крымінальнай справе па артыкуле 250 КК (распаўсюджванне лжывай інфармацыі пра тавары і паслугі). Мерай стрымання для Вазняка абранае змяшчэнне ў ІЧУ.

Праз нейкі час тая самая працэдура паўтарылася з міжнародным сакратаром АГП Андрэем Дзмітрыевым. Ён таксама змешчаны ў ізалятар.

Лідэра кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева толькі цяпер прывезлі ў Ленінскі РУУС.

Сяргей Вазняк і Андрэй Дзмітрыеў змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання
Сяргей Вазняк. © Фота Юліі Дарашкевіч


ЗП

←Милинкевич осудил «очередную волну репрессий»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика