Мілінкевіч: Дзеянні ўладаў неадэкватныя і абуральныя
18.05.2010 19:35
—
Новости Политики
Аляксандр Мілінкевіч асуджае чарговую хвалю рэпрэсіяў, затрыманні і ператрусы на кватэрах у грамадскіх актывістаў і журналістаў.
«Такія дзеянні ўладаў неадэкватныя і абуральныя. Яны паказваюць слабасць рэжыму. Заклікаю беларускую грамадзянскую супольнасць да кансалідацыі і салідарнасці», заявіў лідэр Руху «За Свабоду».
<nobr>Прэс-служба</nobr> Руху «За Свабоду»