Аляксандр Казулін зноў ідзе на выбары
photo.bymedia.net |
— Апошнім часам актыўна вядуцца спробы выйсці на адзінага кандыдата. Якія вынікі?
— Спробы ёсць, а жыццё пакажа, што далей. Пакуль прынялі за аснову нейкія рэчы, але гэта ўсё больш дэкларатыўныя моманты. Зараз будзем вырашаць больш канкрэтна.
Тут жа ў чым праблема? Калі не ўдаецца абраць адзінага кандыдата, то заўсёды ўзнікае пытанне: чаму гэтай магчымасці няма?
— А цяжка дамовіцца?
— Калі б дамовіцца было лёгка, то ўжо б даўно дамовіліся.
— Ваша кандыдатура таксама разглядаецца ў якасці прэтэндэнта. Але не ці можа ваша судзімасць перашкодзіць вылучэнні?
— У судзе, які мне выдаў штраф у 20 базавых, мне было сказана, што судзімасць з мяне знятая.— Гэта значыць, вы можаце паўнавартасна ўдзельнічаць у выбарах. І такія амбіцыі ў вас ёсць.
— У мяне амбіцый няма,
у мяне ёсць цалкам канкрэтнае ўсведамленне мэтазгоднасці тых ці іншых аспектаў.І для мяне важныя не амбіцыі, а магчымасці знайсці кампраміс і прыйсці да таго, каб дамагчыся выніку, што прывядзе да пераменаў.
— А што вам дае надзею думаць, што гэтыя выбары будуць адрознівацца ад папярэдніх? Ці Вы самі маеце намер дзейнічаць інакш?
— Я мяркую, што ў нас сітуацыя яскрава кліча да таго, каб у людзей у Беларусі, і асабліва, у лідэраў прачнулася пачуццё адказнасці за будучыню. Калі не рабіць высноваў з папярэдніх памылак, наўрад ці варта наступаць на тыя ж граблі.
У мяне ёсць уласны досвед, веды і разуменне таго, што было, што ёсць і што будзе. Я магу дастаткова ясна прапаноўваць розныя шляхі развязання сітуацыі, і ў мяне ёсць разуменне таго, якія рашэнні могуць прывесці да вынікаў, а якія могуць быць проста абсурднымі.— Вы казалі пра памылкі. І што ж вы лічыце сваёй галоўнай памылкай у папярэдняй кампаніі?
— Пытанне заключаецца ў тым, што любы досвед каштуе значна даражэй, чым любыя памылкі. Бо пакуль ты не прапусціш праз самога сябе, пакуль не ўбачыш ўсё з розных бакоў і не маючы гэта на самім сабе, праходзячы праз розныя, вельмі складаныя бар’еры і перашкоды, цяжка да канца ўсё зразумець.
Больш за тое, у прэзідэнцкай кампаніі ёсць тыя рэчы, якія я не заўсёды магу агучваць публічна, але я іх ведаю.Таму трэба ўсведамляць, што вопыт — гэта веданне, а веданне — гэта магчымасць прымаць правільныя рашэнні.
— Ходзяць чуткі, што на выбары вы ідзяце ў звязку з Аляксандрам Ярашуком. Ці так гэта?
— Гатовы выступіць у звязцы з любым, калі ў нас будзе магчымасць знайсці кампраміс і кансэнсус. Бо час ужо сышоў.І калі мы не зможам дасягнуць кансалідацыі і адзінства, то ўсё астатняе — гэта ўжо гульня ў якасці дэкарацыі.
Анастасія Зелянкова, Салідарнасць