Прэзідэнты краін АДКБ падтрымалі рашэнне Аляксандра Лукашэнкі аказаць садзейнічанне Курманбеку Бакіеву

Источник материала:  

Прэзідэнты краін АДКБ на нефармальным саміце падтрымалі рашэнне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аказаць садзейнічанне Курманбеку Бакіеву і яго сям'і. Аб гэтым паведаміў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа на прэс-канферэнцыі ў Маскве, прысвечанай вынікам праведзенага 8 мая нефармальнага саміту Савета калектыўнай бяспекі арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнты краін АДКБ на нефармальным саміце падтрымалі прэзідэнта Беларусі, які, як яны сказалі, зрабіў па-мужчынску і высакародна, аказаўшы садзейнічанне Курманбеку Бакіеву і яго сям'і", — сказаў Мікалай Бардзюжа. Разам з тым, лічыць Мікалай Бардзюжа, Беларусь не займае асаблівай пазіцыі ў АДКБ у адносінах да Кыргызстана. "Аляксандр Лукашэнка сказаў адносна падзей у Кыргызстане тое, што сказалі і іншыя лідары АДКБ, а менавіта, што ў Кыргызстане адбылася неканстытуцыйная і нелегітымная змена ўлады. Асаблівасць пазіцыі заключаецца толькі ў тым, што беларускі прэзідэнт запрасіў да сябе прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева", — адзначыў Мікалай Бардзюжа. "Гэта суверэнная справа Беларусі", — дадаў ён.

←Президент Вьетнама Нгуен Минь Чиет сегодня познакомился с достопримечательностями Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика