Аляксандр Лукашэнка: Беларусь павiнна павялiчыць экспарт лекавых прэпаратаў

Источник материала:  

Беларусь павiнна iстотна знiзiць залежнасць ад iмпарту ў сферы фармацэўтыкi. Адначасова павiнен значна ўзрасцi экспарт беларускiх лякарстваў. Такую задачу паставiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па актуальных пытаннях развiцця айчыннай фармацэўтычнай галiны.

"Неабходна падтрымлiваць разумны баланс памiж iмпартам i ўласнай вытворчасцю ў гэтай сферы", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

"Задача складаецца ў тым, каб не толькi навучыць нашу фармацэўтычную прамысловасць i медыцыну аператыўна рэагаваць на ўзнiкаючыя эпiдэмiчныя пагрозы, але i папярэджваць панiку, не дапускаць падняцця цэнаў на лякарствы, максiмальна задавольваць попыт насельнiцтва на медыкаменты", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Мэтазгоднасць такога падыходу дыктуецца iнтарэсамi грамадзян Беларусi, неабходнасцю аховы iх здароўя i знiжэння расходаў на лякарствы". "А па-другое, гэта матывавана iнтарэсамi дзяржавы: эканомiяй валютных сродкаў, рацыянальным расходаваннем бюджэту, падтрымкай нацыянальных таваравытворцаў", — дадаў ён. Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што ёмiстасць беларускага лекавага рынку перавышае $600 млн у год. Цяпер амаль 80 працэнтаў гэтага рынку ў вартасным выражэннi складаюць замежныя прэпараты. "Хоць у развiтых краiнах аптымальнымi суадносiнамi лiчыцца 50х50", — звярнуў увагу Прэзiдэнт.

Яшчэ горш iдуць справы з выхадам беларускай лекавай прадукцыi на знешнiя рынкi. "Гаварыць пра аб'ём экспарту ўсёй фармацэўтычнай прамысловасцi краiны ў $70-75 млн проста сорамна, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таксама не сур'ёзна прыкрывацца тэмпамi росту вытворчасцi ў 110-111 працэнтаў, калi доля айчынных лякарстваў на ўнутраным рынку не перавышае 20 працэнтаў. Гэта проста мiзэр, улiчваючы магчымасцi канцэрна "Белбiяфарм" i актыўны пакупнiцкi попыт на такую прадукцыю". Прэзiдэнт адзначыў, што перавага iмпарту ў фармацэўтыцы тоiць у сабе пагрозу як з эканамiчнага пункту гледжання, так i з пазiцыi нацыянальнай бяспекi (рызыка недастатковага забеспячэння людзей неабходнымi лякарствамi). Аляксандр Лукашэнка даручыў развiваць у Беларусi вытворчасць лекавых субстанцый (сёння з 618 субстанцый, якiя прымяняюцца ў краiне, толькi 49 — айчынныя). У агульным аб'ёме беларускага фармацэўтычнага рынку доля айчынных прэпаратаў павiнна быць даведзена як мiнiмум да 50 працэнтаў. Пры гэтым лякарствы беларускай вытворчасцi не павiнны расцi ў цане i адначасова павiнны быць гарантавана высокай якасцi, падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт даручыў у найблiжэйшы час распрацаваць стратэгiю лекавай бяспекi Беларусi, каб краiна не была ў крытычнай залежнасцi ад iмпарту ў перыяды эпiдэмiй i пандэмiй. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў нарошчваць аб'ёмы фармацэўтычнага экспарту. Напрыклад, на нарадзе было адзначана, што гэты вiд экспарту з Беларусi ў Расiю складае каля $40 млн, пры тым што расiйскi рынак лекавых тавараў — $15 млрд. На замежных рынках вiдавочная прастора для беларускiх экспарцёраў. Акрамя таго, Прэзiдэнтам было даручана падрабязна вывучыць пытанне падрыхтоўкi ў Беларусi высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў-фармаколагаў, каб палепшыць кадравае забеспячэнне айчыннай навукi ў галiне. Кiраўнiк дзяржавы таксама даручыў Камiтэту дзяржкантролю ўважлiва праверыць, як ажыццяўляюцца закупкi iмпартных медыцынскiх прэпаратаў i абсталявання. Даклад аб гэтым павiнен быць прадстаўлены кiраўнiку дзяржавы да канца мая.

←Президент Вьетнама Нгуен Минь Чиет сегодня познакомился с достопримечательностями Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика