На восень запланавана міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню па Беларусі
Паводле яго слоў, чакаецца, што ў канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі Еўракамісіі, Рады ЕС і Еўрапарламента.
Еўрадэпутат адзначыў, што Рада ЕС рэкамендавала падрыхтаваць сумесны прамежкавы план рэформ для Беларусі. «Мы лічым, што гэты дакумент павінен быць гранічна канкрэтным, прадугледжваць дакладныя абавязацельствы кожнага з бакоў, за выкананнем якіх можна прасачыць», — сказаў Вігенін.
«Каб убачыць прагрэс у Беларусі, старацца павінен не толькі Мінск: еўраструктуры павінны мець агульную скаардынаваную стратэгію, вылучаць не толькі патрабаванні, але і браць на сябе абавязацельствы», — заявіў дэпутат. Ён адзначыў, што такая «дарожная карта» не павінна навязвацца, а стварацца ў супрацоўніцтве з беларускімі ўладамі і грамадзянскай супольнасцю краіны.
Вігенін лічыць, што беларусы могуць быць недастаткова інфармаваны пра ЕС, яго мэты і каштоўнасці.
Еўрадэпутат таксама назваў недастатковым прагрэс у галіне дэмакратычных рэформ у Беларусі. Паводле яго слоў, прэзідэнцкія выбары «могуць даць моцны імпульс развіццю двухбаковых адносін і сур’ёзна паўплываць на іх агульную атмасферу». «Калі прэзідэнт Лукашэнка так упэўнены ў сваёй папулярнасці, то не будзе кантраляваць выбарчую кампанію і націскаць на апазіцыю», — мяркуе Вігенін.
31 кастрычніка 2010 года завяршаецца тэрмін дзеяння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, а таксама частковае прыпыненне гэтых санкцый.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці да лютага 2011 года.
БелаПАН