У Мінск з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт В’етнама

Источник материала:  
13.05.2010 09:53 — Новости Политики
Вечарам 12 мая ў Мінск з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Мінь Чыет.

Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта Беларусі, 13 мая пройдуць перамовы в’етнамскага кіраўніка з Аляксандрам Лукашэнкам.

Прэзідэнты спачатку правядуць перамовы ў вузкім, а затым у пашыраным фармаце. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць «увесь спектр беларуска‑в’етнамскіх адносін», паведамляе прэс‑служба.

Па выніках сустрэчы прэзідэнтаў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.

13 мая таксама запланаваныя сустрэчы Нгуен Мінь Чыета з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім, на 14 мая — перамовы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барысам Батурам.

14 мая ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі пройдзе беларуска‑в’етнамскі дзелавы форум, удзел у якім возьмуць прадстаўнікі прыкладна 80 в’етнамскіх прадпрыемстваў.

Чакаецца таксама, што міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сустрэнецца са сваім в’етнамскім калегам, які прыбудзе ў Мінск у складзе афіцыйнай дэлегацыі.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка наведваў В’етнам з афіцыйным візітам у красавіку 2008 года.

Вялікія абмежаванні руху транспарту ў Мінску з прычыны прыезду в"етнамскага лідэра
БелаПАН

←Грицкевич: 600-летие Грюнвальда в максимально мелком масштабе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика