Правыя партыі могуць вылучыць адзінага кандыдата?
12.05.2010
—
Новости Политики
![Правыя партыі могуць вылучыць адзінага кандыдата?](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1273674427458872.jpg)
Прынамсі, такая прапанова прагучала ў Вільні ад лідэра Еўрапейскай народнай партыі Вільфрыда Мартэнса. Ён правёў сустрэчу са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, лідэрам ПБНФ Аляксеем Янукевічам, сустаршынём аргкамітэту БХД Віталём Рымашэўскім і кіраўніком руху "За Свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам.Як паведаміў Віталь Рымашэўскі ў гутарцы з Еўрарадыё, прынцыповая згода на адзінага "правага" кандыдата зусім не азначае новага перафарматаванне апазіцыі. (Нагадаем, што АГП уваходзіць у кааліцыю Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы, а тры іншыя арганізацыі — у Беларускі незалежніцкі блок.)
Рымашэўскі: "Задача-мінімум на гэтых выбарах — гэта вылучэнне кандыдата ад праеўрапейскіх незалежніцкіх сілаў. Па-мойму, сустрэта стопрацэнтнае разуменне з боку еўрапейскіх калегаў... Што тычыцца беларускіх апазіцыйных лідэраў, то і сп.Мілінкевіч, і сп.Янукевіч, і сп.Лябедзька выказалі згоду, што неабходна працаваць над працэдурай адзінага кандыдата зараз і неабходна яго вылучаць як мінімум ад правацэнтрысцкіх праеўрапейскіх сілаў".
Паведамляецца, што Лябедзька і Мілінкевіч паабяцалі даць афіцыйны адказ аргкамітэту БХД да 14 траўня.