У Мінск з афіцыйным візітам прыбывае прэзідэнт В’етнама
12.05.2010 11:54
—
Новости Политики
Прэзідэнт В’етнама Нгуен Мінь Чыет вечарам 12 мая прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам. Як паведамілі ў пасольстве В’етнама, візіт будзе доўжыцца да 15 мая. Яго афіцыйная праграма пакуль не абнародавана.
БелаПАН
На 13 мая запланаваны сустрэчы Нгуен Мінь Чыета з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім, на 14 мая — перамовы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барысам Батурам.
14 мая ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі пройдзе беларуска‑в’етнамскі дзелавы форум, удзел у якім возьмуць прадстаўнікі амаль 80 вьетнамскіх прадпрыемстваў.
Чакаецца таксама, што міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сустрэнецца са сваім в’етнамскім калегам, які прыбудзе ў Мінск у складзе афіцыйнай дэлегацыі.
Аляксандр Лукашэнка наведваў В’етнам з афіцыйным візітам у красавіку 2008 года.
БелаПАН