Лукашэнка ўзяў удзел у нефармальным саміце СНД пад Масквой
У сустрэчы бралі ўдзел прэзідэнты Арменіі — Серж Саргсян, Беларусі — Аляксандр Лукашэнка, Казахстана — Нурсултан Назарбаеў, Расіі — Дзмітрый Мядзведзеў, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон, Туркменістана — Гурбангулы Бердымухамедаў, Украіны — Віктар Януковіч, а таксама выканаўца абавязкаў прэзідэнта Малдовы Міхай Гімпу, прэм’
Адкрываючы саміт, прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў вітаў новага ўдзельніка савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці — прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. «Мы ўсе гатовы да максімальна цеснага ўзаемадзеяння з Украінай у справе ўсебаковага ўмацавання патэнцыялу Садружнасці Незалежных Дзяржаў», — сказаў Мядзведзеў.
Прадугледжвалася, што лідэры Садружнасці выкарыстаюць сустрэчу для абмену думкамі аб стане і перспектывах далейшага ўзаемадзеяння на прасторы СНД.
Сустрэчы ў рамках СНД папярэднічаў нефармальны саміт АДКБ.
БелаПАН