Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага рэдактара часопіса "Вясёлка" Уладзіміра Ліпскага з 70-годдзем

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага рэдактара часопіса "Вясёлка" лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліпскага з 70-годдзем.

"Вас паважаюць за актыўную грамадзянскую пазіцыю і шматгадовую работу на пасадзе старшыні Праўлення Беларускага дзіцячага фонду, дзякуючы якой змяніліся да лепшага лёсы многіх маленькіх грамадзян нашай краіны, — адзначаецца ў віншаванні. — Напісаныя Вамі кнігі падабаюцца юным і дарослым чытачам, таму што яны прасякнуты любоўю да роднай зямлі і яе народа, непарыўна звязаны з гераічнай гісторыяй Беларусі, вучаць шанаваць Радзіму, быць добрымі і справядлівымі". Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру невычэрпнага натхнення, творчых поспехаў, здароўя, бадзёрасці і аптымізму.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

←Александр Лукашенко: Смерть президента Нигерии в Беларуси восприняли с глубокой болью и скорбью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика