Юнака аштрафавалі за расклейку аб’яваў «Нашай Нівы»

Источник материала:  
06.05.2010 14:06 — Новости Политики

Увечары 24 сакавіка ў Мінску быў затрыманы малады чалавек, які расклейваў на інфармацыйных стэндах пад’ездаў аб’явы «Нашай Нівы».

Мужчына ў цывільным заўважыў маладзёна з беларускамоўнымі інфармацыйнымі матэрыяламі і выклікаў нарад міліцыі. Калі высветлілася, што нічога крамольнага ў аб’яўках няма, а выходныя дадзеныя на месцы, то было вырашана скласці пратакол нібы хлопец «папсаваў фасады дамоў», частка 2 артыкул 21.14 КААП. Аргумент, што інфармацыйныя стэнды прадугледжаны для інфармацыйных аб’яваў міліцыя не разглядала. Пасля таго як пратакол быў складзены, хлопца адпусцілі дадому.

Мікалай разам з адвакатам праз некалькі дзён напісалі скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна. Сутнасць скаргі ў тым, што ніякага правапарушэння юнак не здзейсніў, аб’явы клеіў выключна на інфармацыйных стэндах, а пратакол напісаны з парушэннямі, бо прозвішчы сведкаў-міліцыянтаў дапісаны зусім іншым стрыжнем і іншым почыркам. Аднак скаргу не задаволілі.

«Па сутнасці скарга не была разгледжана, — тлумачыць адвакатка Ларыса Атаманчук. — Мы абскарджвалі факт складзенага пратакола, а нам даслалі адмову з тлумачэннямі парадку абскарджання пастановы (якой на той момант яшчэ не было нават). Цяпер пастанова ўжо прынятая і мы яе будзем абскарджаваць у адведзеным парадку».

Сёння, 6 мая, адміністрацыйная камісія горада Рэчыца, па месцы рэгістрацыі Мікалая, разглядзела пратакол і не звярнула ніякай увагі на скаргі. Юнака прызналі вінаватым у псаванні фасадаў дамоў і аштрафавалі на 20 базавых велічынь.


Настасся Шамрэй

←Высокий профессионализм военнослужащих гарантирует противодействие посягательствам на независимость страны - Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика