Моладзь гатовая да мабілізацыі
5 траўня моладзевыя арганізацыі Беларусі прынялі «Мемарандум беларускай моладзі». 12 моладзевых структур вылучылі дзве абавязковых умовы да кандыдата ў прэзідэнты, узяўшы на сябе абавязак ажыццявіць мабілізацыйную кампанію.
У Мінску прайшоў круглы стол, у якім узялі ўдзел Малады Фронт, Моладзь БСДП (НГ), Моладзь БКДП, «Вольная моладзь», «Правы альянс» — усяго 12 моладзевых арганізацый. Моладзь вырашыла сфармуляваць уласнае стаўленне да прэзідэнцкай кампаніі.
«Вынікі ўсіх выбарчых кампаній, якія праходзілі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 году, былі сфальсіфікаваныя. Сумным пацверджаннем гэтага сталі вынікі прэзідэнцкіх „выбараў“ 2001 і 2006 гадоў і выказванні самога „пераможцы“ на гэтых „выбарах“, які абвясціў, што „выбары“ 2006 году былі сфальсіфікаваныя. Усё гэта наводзіць нас на думку, што ў Беларусі немагчымы сумленны падлік галасоў выбаршчыкаў без шырокага грамадскага патрабавання праўдзівых вынікаў», — гаворыцца ў мемарандуме.
Менавіта таму моладзевыя арганізацыі падпісалі мемарандум галоўных патрабаванняў да кандыдатаў у прэзідэнты ад дэмакратычнага руху Беларусі.
«
belaruspartisan.org