Рыцары круглага стала сабраліся на першае пасяджэнне

Источник материала:  
06.05.2010 09:54 — Новости Политики
Да 25 мая лідэры апазіцыі ў супрацоўніцтве з грамадзянскай ініцыятывай «Рада беларускай інтэлігенцыі» плануюць завяршыць працэс вылучэння адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах. Такое рашэнне было прынята 5 мая ў Мінску на чарговым пасяджэнні РБІ з удзелам лідэраў палітычных партый і рухаў.

Палітыкі Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Віктар Карняенка, Аляксандр Ярашук, Сяргей Калякін і Аляксандр Казулін, якія бралі ўдзел у пасяджэнні, аднагалосна падтрымалі ідэю вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі дзеля перамогі на выбарах кіраўніка дзяржавы.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапанаваныя канцэпцыі працэдуры вылучэння адзінага кандыдата і падтрымалі канцэпцыю рады, а таксам прапанову старшыні РБІ Уладзіміра Коласа аб правядзенні найбліжэйшымі днямі пасяджэнняў круглых сталоў для лідэраў палітычных партый і рухаў, якія пажадалі удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Калі гэтыя асобы па выніках пасяджэнняў не прыйдуць да згоды наконт кандыдатуры адзінага кандыдата, то гэта задача будзе вырашацца радай згодна з распрацаванай ёй працэдурай.

Па выніках кансультацый РБІ з лідэрамі палітычных партый і рухаў, якія адбыліся ў лютым—красавіку, усе палітыкі, акрамя Андрэя Саннікава,

падтрымалі ідэю рады аб неабходнасці вылучэння адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл. Акрамя таго, апазіцыйныя палітыкі, якія пажадалі ўдзельнічаць ў выбарчай кампаніі, згадзіліся выкарыстоўваць пляцоўку рады для дасягнення дамоўленасці аб сумесных дзеяннях. Па выніках перамоў, якія ў красавіку правялі прадстаўнікі РБІ з лідэрамі палітычных партый і рухаў, вызначыліся палітыкі, гатовыя да кансалідацыі і каманднай працы.


Марат Гаравы, БелаПАН

←Молодежные демократические организации Беларуси выработали требования к кандидату в президенты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика