Вянок ад Прэзідэнта Беларусі ўскладзены да Магілы Невядомага салдата ў Маскве

Источник материала:  

Вянок ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўскладзены ўчора да Магілы Невядомага салдата каля Крамлёўскай сцяны. Урачыстая цырымонія, якая адбылася ў Аляксандраўскім садзе, была прысвечана 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта цырымонія прайшла з асаблівай урачыстасцю. У ёй прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, адказны сакратар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Стрэльчанка, ветэраны вайны, дыпламаты, супрацоўнікі інтэграцыйных органаў, прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Удзельнікі цырымоніі ўсклалі таксама карзіны кветак да памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць-герой" на Алеі гарадоў-герояў.

Адной з асаблівасцяў гэтай цырымоніі ў гутарцы з журналістамі Васіль Далгалёў назваў той факт, што ў ёй удзельнічалі беларускія ваенныя, якія 9 мая пройдуць на парадзе па Краснай плошчы.

←Министр промышленности и шахт Ирана посетит Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика