Прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый Беларусі ўдастоены дзяржузнагародаў

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне моладзі, дапамогу ў вырашэнні сацыяльных пытанняў ветэранаў. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 мая.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны першы намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Міхаіл Жукоўскі і старшыня камітэта ветэранаў вайны — намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Міхаіл Самонаў.

Ордэна Пашаны ўдастоены старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі ветэранаў Міхаіл Гордан, старшыня камісіі па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў Гродзенскай абласной арганізацыі ветэранаў Васіль Каламіец, першы намеснік старшыні савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Віктар Кастко.

Гэтай узнагародай таксама адзначаны старшыня камітэта ветэранаў вайны Брэсцкай абласной арганізацыі ветэранаў Аляксей Кот, старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў Анатоль Любчанка, старшыня рэвізійнай камісіі Віцебскай абласной арганізацыі ветэранаў Валянцін Серабракоў.

Ордэна Пашаны таксама ўдастоены старшыня савета Калінкавіцкай раённай арганізацыі ветэранаў Рыгор Торап, старшыня камітэта ветэранаў вайны і Узброеных Сілаў Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Міхаіл Чумакоў.

←Президент Беларуси не намерен выдавать Бакиева новым властям Кыргызстана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика