Медалём За бездакорную службу ўзнагароджаны ваеннаслужачыя i супрацоўнiкi МУС Беларусi
04.05.2010
—
Новости Политики
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сваiм указам узнагародзiў медалём "За бездакорную службу" І, II, III ступенi шматлiкую групу ваеннаслужачых i супрацоўнiкаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў.
У прыватнасцi, сярод узнагароджаных медалём "За бездакорную службу" I ступенi генерал-маёры Iгар Глод i Сяргей Лемяшэўскi, палкоўнiкi Генадзь Бярнацкi, Iгар Трафiлаў, Iгар Яцэнка, падпалкоўнiк Iгар Акулёнак.