Беларусь гатова да правядзення парада ў Дзень Перамогі

Источник материала:  

Пра гэта Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 3 мая далажыў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў.

Учора ў Мінску прайшла генеральная рэпетыцыя парада. Акрамя таго, па адным парадным разліку адбыло ў Маскву і Кіеў для ўдзелу ў парадзе 9 Мая. Леанід Мальцаў далажыў Прэзідэнту, што яго даручэнне дастойна правесці парад у Беларусі будзе выканана.

У час даклада ў цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні выканання Дырэктывы №1 у першым квартале 2010 года, а таксама задачы забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны ў сучасных умовах.

Як было даложана Прэзідэнту, вынікі работы ў першым квартале паказваюць значнае зніжэнне ўзроўню злачыннасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Увесь 2009 год таксама назіралася такая станоўчая тэндэнцыя. Зніжэнне ўзроўню злачыннасці назіраецца як па цяжкіх, асабліва цяжкіх злачынствах, забойствах, так і па дарожна-транспартных злачынствах, у тым ліку са смяротным канцом. На думку Леаніда Мальцава, неабходна прымаць усе меры для замацавання гэтай тэндэнцыі. Ён таксама са шкадаваннем заўважыў, што па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема гібелі людзей на пажарах. Яе папярэджанню таксама будзе нададзена павышаная ўвага.

прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Мілінкевіч зноў кідае выклік Лукашэнку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика