Прывітанне ўдзельнікам фестывалю Гэты Дзень Перамогі...

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне арганізатарам, удзельнікам і гасцям ХІІ Маскоўскага міжнароднага тэлевізійна-тэатральнага фестывалю "Гэты Дзень Перамогі...".

"Ідэяй вашага творчага форуму з'яўляецца сцвярджэнне гуманізму, міру і ўзаемаразумення. Менавіта гэтыя вечныя каштоўнасці прыцягваюць увагу грамадскасці, даюць магчымасць знаходзіць шляхі вырашэння самых вострых праблем сучаснасці, духоўна ўзбагачаць людзей", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівую павагу выклікае тэматыка фестывалю, прысвечаная Вялікай Перамозе, якую нашы народы сумеснымі гераічнымі намаганнямі заваявалі 65 гадоў таму. Ён выказаў упэўненасць, што фестываль паслужыць далейшаму ўмацаванню дружбы брацкіх народаў, пераемнасці пакаленняў, унясе дастойны ўклад у захаванне і развіццё выдатных традыцый тэатра, заснаваных на ідэалах дабра і справядлівасці.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Беларусь предложила Украине найти свое место в регионе с помощью «дорожной карты»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика